Беларуская гандлёва-прамысловая палата найстарэйшая ацэначная арганізацыя.
Прадпрыемствы БелГПП больш за 60 гадоў аказваюць беларускім прадпрыемствам і арганізацыям паслугі па ацэнцы вартасці ўсіх відаў маёмасці.
Спецыялісты БелГПП праводзяць ацэнку бізнесу (прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў), нерухомай маёмасці, машын, абсталявання, транспартных сродкаў для правядзення з імі здзелак і (або) іншых юрыдычна значных дзеянняў у адпаведнасці с з заканадаўствам па ацэнцы, стандартамі і кодэксамі існуючай практыкі. .
Нашы ацэншчыкі з’яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі, маючымі вышэйшую адукацыю, шматгадовы вопыт работы, прайшоўшыя спецыяльнае навучанне і атэставаныя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Адметнай асаблівасцю БелГПП ад іншых арганізацый з’яўляецца наяўнасць шырокай сеткі экспертных падраздзяленняў, размешчаных ва ўсіх абласных і 30 раённых гарадах рэспублікі. Знаходзячыся ў крокавай даступнасці, мы аператыўна і з мінімальнымі затратамі гатовы аказаць ацэначныя паслугі па ўсёй рэспубліцы ў рэжыме работы Вашага прадпрыемства, пры неабходнасці ў выхадныя і святочныя дні.
Для забеспячэння ацэначных работ у БелГПП наладжана, функцыянуе і пастаянна ўдасканальваецца сістэма навучання, павышэння кваліфікацыі, атэстацыі і пераатэстацыі кадраў, унутраны аўдыт. Спецыялісты БелГПП пастаянна ўдзельнічаюць у розных навучальных праграмах, курсах, семінарах, канферэнцыях, што арганізуюцца як у рэспубліцы, так і за мяжой.
Палата прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы метадычных матэрыялаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі міжнародных і рэспубліканскіх стандартаў, перспектыўных навуковых і метадычных распрацовак.
За перыяд выканання сваіх функцый БелГПП зарэкамендавала сябе як высокаарганізаваная, адказная і ініцыятыўная арганізацыя, аб чым сведчаць пастаянныя заявы на ацэнку маёмасці ад дзяржаўных органаў, вядучых дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і арганізацый.
Да нас звяртаюцца не толькі за ацэнкай маёмасці, але і за правядзеннем паўторных экспертыз, экспертыз дакладнасці ацэнкі, выкананай іншымі ацэначнымі арганізацыямі.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата мае таксама шматгадовы станоўчы вопыт выканання ацэнкі для крэдытавання пад залог маёмасці ў фінансава-крэдытных арганізацыях.