Ацэнка кошту транспартных сродкаў

Мэтай правядзення працэдуры па ацэнцы транспартных сродкаў можа з’яўляцца:

  • вызначэнне іх рыначнага кошту перад продажам;
  • ідэнтыфікацыя;
  • экспертная ацэнка пры судовых разборах;
  • ацэнка ўрону пры ДТЗ;
  • іншыя страхавыя выпадкі.

У якіх выпадках часцей за ўсё патрэбна праводзіць ацэнку транспарту:

  • Аўтамабіль трапіў к аварыю, і Вам трэба правесці ацэнку рэальнага кошту шкоды, прычыненай аўто пасля ДТЗ;
  • Вам неабходна правесці аплату мытнай пошліны;
  • Пры здачы аўто ў арэнду;
  • Пры правядзенні працэдуры па пераацэнцы асноўных сродкаў арганізацыі;
  • Пры выстаўленні аўтамабіля на продаж;
  • У шэрагу іншых выпадкаў, звязаных з рэалізацыяй маёмасных правоў на ТС.

Ацэншчыкі УП "Брэсцкае аддзяленне БелГПП" праводзяць наступныя віды паслуг па ацэнцы і экспертызе транспартных сродкаў:

  • вызначэнне кошту ўсіх відаў транспартных сродкаў;
  • ідэнтыфікацыя;
  • складанне рамонтных калькуляцый і вызначэнне ўрону пры дарожна-транспартных здарэннях, а таксама пры надыходзе не страхавых выпадкаў;
  • судовая аўтатаваразнаўчая экспертыза.

Спецыялісты прадпрыемства ўнесены ў Дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў.

Дакументы для правядзення ацэнкі дарожных транспартных сродкаў (ДТС) Заказчыкам прадстаўляюцца наступныя дакументы:

1. Заява: Заява для фіз. асоб / Заява для юр. асоб 

2. Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ДТС у Рэспубліцы Беларусь (тэхнічны пашпарт ДТС);

3. Копія сертыфіката аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду;

4. Іншыя дакументы, што засведчваюць прыналежнасць ДТС і краіну паходжання, у тым ліку даведкі-рахункі, дагаворы куплі-продажу (дарэння) або дагаворы на пастаўку ДТС (пры адсутнасці пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ДТС, сертыфіката аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду);

5. Дакумент упаўнаважанага дзяржаўнага органа (Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, патрульнай дарожнай службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, іншага ўпаўнаважанага органа) аб ДТС, што ўдзельнічаў у ДТЗ, аварыі або іншай падзеі, аб няспраўнасцях, выяўленых пры знешнім аглядзе ДТС на месцы здарэння;

6. Завераныя кіраўніком юрыдычнай асобы - уладальніка ДТС - дакумент аб фактычным прабегу ДТС, звесткі аб выкарыстанні ДТС (часе эксплуатацыі, захоўванні, памеры амартызацыі і інш.).

Дадаткова могуць быць прадстаўлены дакументы, што дазваляюць удакладніць прыналежнасць ДТС (напрыклад, завераная копія чэка на вяртанне падаткаў пры вывазе ДТС за межы краіны імпарцёра, квітанцыя на мытныя плацяжы, арыгінал або копія першага тэхнічнага пашпарта, сэрвісная кніжка дадзенага ДТС і інш.).