«Хацелася б адзначыць, што я вельмі ганаруся сваім калектывам. Нягледзячы на тое, што мінулы 2019 год быў няпростым як для галіны ў цэлым, так і для нашага прадпрыемства ў прыватнасці, усё задуманае намі ў ім удалося рэалізаваць. Мы ажыццявілі першыя пастаўкі на рынкі краін Каўказскага рэгіёна – у Азербайджан, Грузію, правялі вялікую работу па выхадзе ў КНР, што дазволіла ўжо з сакавіка бягучага года цесна супрацоўнічаць з кітайскімі партнёрамі».
«Перамога ў конкурсе «Лепшы экспарцёр года» – гэта чарговае прызнанне дасягненняў і рэпутацыі ўніверсітэта на міжнародным рынку адукацыйных паслуг».
«Развіццё і дыверсіфікацыя экспарту з'яўляецца ключавой задачай кампаніі, таму перамога ў конкурсе «Лепшы экспарцёр» мае для нас асаблівае значэнне. Геаграфія паставак «АлюмінТэхна» акрамя бліжэйшых суседзяў уключае краіны Заходняй Еўропы, Азіі, ЗША, Канаду і Аўстралію. Стратэгія развіцця кампаніі заключаецца ў пастаянным удасканаленні прадуктаў, іх адаптацыі пад мэтавыя рынкі, павышэнні ўзроўню сэрвісу за кошт інжынірынгу і пашырэнні збытавой сеткі. Значная ўвага ўдзяляецца ўкараненню сучасных вытворчых тэхналогій, абнаўленню абсталявання і паляпшэнню ўнутраных працэсаў».
«Вядомае выслоўе гаворыць: першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, трэці – заканамернасць. Званне «Лепшы экспарцёр» Беларускаму металургічнаму заводу прысуджаецца шосты год запар! Гэта майстэрства, прафесіяналізм усёй шматтысячнай каманды нашага прадпрыемства. Людзей, вынікам няпростай працы якіх з'яўляецца металапрадукцыя, якая выступае візітнай карткай Беларусі ў дзясятках краін свету. Нам прыемна атрымліваць такую высокую ацэнку дзейнасці завода, што матывуе яго калектыў не спыняцца на дасягнутым, а прадаўжаць рухацца наперад, знаходзячы новых спажыўцоў і асвойваючы новыя краіны экспарту».
«Прысваенне звання «Лепшы экспарцёр 2019 года» ў намінацыі «транспарт і лагістыка» – прыклад правільнасці выбранага БТЛЦ курсу на дасягненне максімальных рэзультатаў і папулярызацыю транспартнага і прамысловага патэнцыялу Беларусі, вынік мэтанакіраванай работы калектыву прафесіяналаў».
«Наша галоўная каштоўнасць – людзі. Перамога ў конкурсе стала магчыма толькі дзякуючы стараннай працы з'яднанага калектыву прафесіяналаў сваёй справы. Віншуем усіх супрацоўнікаў ЗТАА «ВМГ Індустры» з гэтым дасягненнем. Далей – больш!»
«Кампанія «Штадлер Мінск» з 2017 года ўдзельнічае ў конкурсе «Лепшы экспарцёр», спаборнічаючы з буйнейшымі беларускімі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі. У гэтым годзе нам другі раз удалося выйсці ў лідары.
У 2019 годзе ЗАТ «Штадлер Мінск» устанавіла своеасаблівы рэкорд па тэмпе росту вытворчасці. Калі ў 2018 годзе агульная колькасць вытворчых гадзін склала 600 тысяч, то ў 2019-м – ужо 1,4 млн! Для такой загрузкі давялося стварыць больш за 600 новых працоўных месцаў. За мінулы год мы вырабілі каля 300 вагонаў для знешняга і ўнутранага рынкаў. У 2020–2021 гадах Stadler адкрые для сябе Славенію, куды будуць ажыццяўляцца пастаўкі паяздоў розных мадэлей. Прадоўжацца таксама вытворчасць і адгрузка розных кампанентаў па новых кантрактах з кліентамі з Польшчы, Іспаніі».
«Кампанія «Дэльта» прызнана лепшай арганізацыяй – экспарцёрам паслуг. Мы з'яўляемся моцным падрадчыкам у галіне палевага фундаментабудавання, які на сённяшні дзень надзейна замацаваўся на буйнейшых аб'ектах Расіі і Казахстана.
Кампанія пастаянна развіваецца, удасканальвае тэхналогіі ўстройства буранабівальных паляў і павышае іх якасць. Калі ў мінулым годзе аб'ём экспарту нашых паслуг перавысіў 34 млн долараў, то па выніках бягучага года плануем працаваць яшчэ больш і павялічыць гэту лічбу да 50 млн долараў».
«Першапачаткова кампанія задумвалася не толькі як вытворца прадуктаў харчавання для беларускага рынку, але і як экспартна арыентаванае прадпрыемства. З 2000 года мы працуем на рынках СНД, 10 гадоў – на рынках ЕС, каб зрабіць нашу прадукцыю вядомай, запатрабаванай, каб брэнд «Санта Брэмар» асацыіраваўся ў пакупнікоў з якасным інавацыйным прадуктам. Штогадовае павелічэнне аб'ёмаў экспарту пацвярджае гэта, як і тое, што спажывец давярае прадукцыі кампаніі».
«Перамога ў конкурсе такога ўзроўню для нас – значная і вельмі паказальная падзея, прычына для гонару. Значыць, мы развіваемся ў правільным напрамку. Гэта сведчанне якасці вырабляемай прадукцыі, вынік напружанай працы спецыялістаў самых розных узроўняў – ад кіраўнікоў да простых рабочых».