БУЙНЕЙШЫ БІЗНЕС-САЮЗ У КРАІНЕ
Беларуская гандлёва-прамысловая палата аб’ядноўвае больш за 2600 прадпрыемстваў-членаў, якія прадстаўляюць усе сферы беларускага прадпрымальніцтва. БелГПП дзейнічае на падставе закона Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 208-З «Аб гандлёва-прамысловай палаце» и і Статута БелГПП, зацверджанага ўстаноўчым З’ездам БелГПП ад 16 кастрычніка 2001 г.
БОЛЬШ ЗА 100 НАПРАМКАЎ ДЗЕЙНАСЦІ І АКАЗВАЕМЫХ ПАСЛУГ
Беларуская гандлёва-прамысловая палата ажыццяўляе дзейнасць па шырокім спектры напрамкаў і аказвае розныя віды паслуг, забяспечвае ўсебаковую падтрымку бізнесу ў знешнеэканамічнай дзейнасці.
ШЫРОКАЯ ПАРТНЁРСКАЯ СЕТКА ВА ЎСІМ СВЕЦЕ
Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і яе арганізацыямі заключана каля 1000 пагадненняў і мемарандумаў больш як са 100 краінамі на ўсіх кантынентах. Інтарэсы БелГПП і яе членаў у замежных дзяржавах пашыраюць больш за 40 прадстаўнікоў БелГПП за мяжой. Таксама БелГПП з’яўляецца заснавальнікам 24 дзелавых саветаў з замежнымі партнёрамі.
«ГОЛАС БІЗНЕСУ»
Беларуская гандлёва-прамысловая палата акумулюе і аналізуе прапановы бізнесу па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці, паляпшэння дзелавога асяроддзя і інвестыцыйнага клімату для іх развіцця і прадстаўлення як у нацыянальных органах дзяржаўнага кіравання, так і ў наднацыянальных органах і міжнародных арганізацыях. У гэтых мэтах функцыянуе інфармацыйная платформа «Голас бізнесу».
УНІКАЛЬНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ЧЛЕНАЎ БЕЛГПП
Статус члена БелГПП – гэта лепшая рэкамендацыя ў дзелавых колах Беларусі і ўсяго свету, пэўная прыкмета надзейнасці, добрасумленнасці і стабільнасці прадпрыемстваў. Перавагі членства ў Палаце налічваюць больш за 70 розных фарматаў аказання падтрымкі членам БелГПП – ад прадстаўлення скідак і аказання бясплатных паслуг да рэалізацыі спецыяльных праектаў, прызначаных выключна для членаў Палаты.
КРЫНІЦА ПРЫКЛАДНОЙ ІНФАРМАЦЫІ Ў СФЕРЫ ЗЭД
БелГПП мае вялікую аналітычную і метадычную базу па розных пытаннях у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці. Штогод публікуюцца даследаванні рынкаў замежных краін, якія ўключаюць інфармацыю аб ключавых эканамічных паказчыках, перспектыўных таварных пазіцыях і патэнцыяльных бізнес-партнёрах. Больш за 20 гадоў выпускаецца інфармацыйны бюлетэнь БелГПП «Меркурый», які асвятляе пытанні вядзення бізнесу і прадпрымальніцтва, змяшчае агляды рынкаў, каментарыі экспертаў і гісторыі поспеху беларускіх прадпрыемстваў. Штогадовае выданне БелГПП «Беларускія экспарцёры» з'яўляецца надзейнай крыніцай карыснай інфармацыі больш чым аб 2200 вядучых айчынных вытворцах.
СТРАТЭГІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ
БелГПП не проста ідзе ў нагу з часам, але і крыху апярэджвае яго, ставячы перад сабой амбіцыйныя задачы па ўзмацненні ролі Палаты ў падтрымцы нацыянальнага экспарту і значным пашырэнні спектра магчымасцей айчынных прадпрыемстваў і арганізацый, якія яны могуць атрымаць ад членства ў БелГПП. Стратэгія БелГПП да 2027 уключае чатыры прыярытэты, якія з'яўляюцца магістральнымі напрамкамі развіцця і галоўнымі чаканнямі ад БелГПП нашых членаў.
ЛІЧБАВАЕ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ
БелГПП працуе над рэалізацыяй канцэпцыі «Лічбавая БелГПП», якая прадугледжвае максімальна эфектыўнае і зручнае ўзаемадзеянне з Палатай і яе арганізацыямі па ўсіх напрамках. Многія элементы «Лічбавай БелГПП» ужо ўкаранёны і паспяхова функцыянуюць: мерапрыемствы праводзяцца ў анлайн-рэжыме, выданні пераводзяцца ў электронны фармат, узаемадзеянне ў рамках аказання паслуг забяспечваецца ў лічбавым асяроддзі.
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ СЕТКА АДДЗЯЛЕННЯЎ І ФІЛІЯЛАЎ
У сістэму Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўваходзяць 10 арганізацый, у тым ліку 6 абласных аддзяленняў з правам юрыдычнай асобы, унітарныя прадпрыемствы «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс», «Цэнтр дзелавой адукацыі», а таксама Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП. Акрамя таго, у 28 гарадах краіны функцыянуюць філіялы і прадстаўніцтвы рэгіянальных аддзяленняў, якія забяспечваюць крокавую даступнасць паслуг БелГПП