Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел ва ўнікальным форуме-практыкуме “Бізнес-даведнік па ААЭ і Турцыі: лагістыка, фінансы, права і менталітэт”.
Гэта не проста лекцыя, а практычны алгарытм дзеянняў для вываду бізнесу на хуткарослыя рынкі. У рамках праграмы больш за 15 спікераў-практыкаў з ААЭ, Турцыі і Беларусі разбяруць рэальныя кейсы кампаній, развянчаюць стэрэатыпы вядзення спраў у гэтых рэгіёнах і дадуць інструменты міжнароднага гандлю, прыдатныя ў бягучых рэаліях.
Ключавыя тэмы форуму: менталітэт і спецыфіка вядзення перамоў, пабудова ўстойлівых ланцужкоў паставак, міжнародныя банкаўскія і фінансавыя інструменты, дагаворна-прававая праца, разбор тыповых памылак і мінімізацыя аперацыйных рызык бізнесу.
Дата і час: 10 верасня 2026 г. з 11.00 па 16.00 (Рэгістрацыя з 10.00).
Месца: гасцініца “Вікторыя Алімп” кангрэс-зала “Барселона” (пр. Пераможцаў, 103).
Праграма мерапрыемства пабудавана такім чынам, што дазваляе за адзін дзень атрымаць комплексныя рашэнні па двух ключавых напрамках:
11.15-13.15 Сесія 1: ААЭ – выхад на рынак, юрыдычныя тонкасці, праца з мясцовымі партнёрамі.
13.15-14.15 Абед і дзелавыя зносіны (нэтворкінг з калегамі і спікерамі).
14.15-16.00 Сесія 2: Турцыя – актуальная лагістыка, валютныя рызыкі і асаблівасці перамоваў.
16.00-16.30 падвядзенне вынікаў і адказы на індывідуальныя пытанні.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ўдзел у форуме з’яўляецца платным, аднак для членаў БелГПП прадугледжаны спецыяльныя ўмовы:
|
Пакет |
Кошт |
Для кого |
|
«Базавы» |
390 бел.руб. |
Для кампаній, якія не з’яўляюцца членамі Палаты |
|
«Стандарт» |
200 бел.руб. |
Для членаў БелТПП |
|
«Прэміум» |
120 бел.руб. |
Для прэміум членаў БелТПП |
Рэгістрацыя на форум ажыццяўляецца на афіцыйным сайце па спасылцы https://vostok.cci.by
Важна: пасля аплаты на паказаную вамі электронную пошту будзе накіраваны персанальны QR-код, які служыць пропускам на мерапрыемства.
Кантакты для сувязі: тэл.: +37517 371-08-00, 371-07-80, +37529 106-98-96, e-mail: eet@tppm.by.