Другі дзень беларускай экспазіцыі на выставе ІНАПРАМ 2024 у Екацярынбургу
9 ліпеня 2024 г

Міжнародную прамысловую выставу ІНАПРАМ 2024 у Екацярынбурзе, на якой прадстаўлена беларуская экспазіцыя Made in Belarus, наведалі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, Прэм'ер-міністры Кыргызстана і Таджыкістана Акылбек Жапараў і Кахір Расулзода.

251284,23 Головченко ознакомился с выставкой ИННОПРОМ-2024 в Екатеринбурге.jpg

Кіраўнікі ўрадаў азнаёміліся з прадстаўленымі навінкамі і ўзорамі прадукцыі.

 «За мінулыя гады ІНАПРАМ ператварыўся ў маштабную пляцоўку для дэманстрацыі перадавых тэхналогій у галіне навукова-тэхнічных распрацовак. І з кожным годам цікавасць да ўдзелу ў мерапрыемствах выставы толькі ўзрастае. Гэта заканамернае следства таго, што ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і эканамічных войнаў усё большая колькасць краін выразна ўсведамляе важнасць узаемапаважлівага партнёрства ў сферы забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту. Беларусь, як і Расія, сутыкнуўшыся з наймагутным санкцыйным націскам, узяла дакладны курс на пабудову інавацыйнай нацыянальнай эканомікі. Мы робім акцэнт на рэалізацыі комплексных праектаў, якія прадугледжваюць арганізацыю вытворчасцей з высокім эканамічным патэнцыялам, стварэнне і развіццё новых навуковых і інжынерных школ у галіне высокіх тэхналогій», – сказаў Раман Галоўчанка.

 У другі дзень беларускай экспазіцыі Made in Belarus яе наведалі прадстаўнікі дэлегацыі Сербіі на чале з Міністрам па міжнародным эканамічным супрацоўніцтве гэтай краіны Ненадам Паповічам. Высокіх гасцей суправаджалі намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.


photo_2024-07-09_09-01-56.jpg

Таксама адбылася сустрэча з губернатарам Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі Веніямінам Кандрацьевым.

photo_2024-07-09_09-01-56 (2).jpg

У ліку ганаровых гасцей экспазіцыі - прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын. Расійскага калегу з прадстаўленай прадукцыяй пазнаёміў старшыня БелГПП.

photo_2024-07-09_14-56-47 (2).jpg

У ходзе агляду экспазіцыі бакі абмеркавалі магчымасці прадаўжэння сумеснай кааперацыі ў рамках міждзяржаўных праектаў.

Наверх