Сустрэча намесніка старшыні БелГПП Д. Мялешкіна з дырэктарам ТАА «СІНАМАЧБЕЛ» Лю Цзядань
4 ліпеня 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Дзяніса Мялешкіна з дырэктарам ТАА «СІНАМАЧБЕЛ» спадарыняй Лю Цзядань. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

У ходзе сустрэчы разгледжаны агульныя пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і кампаніі «СІНАМАЧБЕЛ», у тым ліку ў рамках арганізацыі выстаўкі кітайскіх тавараў і паслуг на тэрыторыі Індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у жніўні, а таксама магчымасці сумеснай рэалізацыі іншых выставачных праектаў у Беларусі, арганізацыі дзелавых перагавораў прадстаўнікоў беларускіх кампаній з дэлегацыямі бізнес-колаў правінцый КНР.

Фота
Наверх