Сустрэча з намеснікам старшыні Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Татарстан» М.Ахматавым
13 красавіка 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін сустрэліся з намеснікам старшыні Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Татарстан» Маратам Ахматавым у рамках візіту дэлегацыі дзелавых колаў РэспублікіТатарстан у Мінск.

У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння супрацоўніцтва дзелавых колаў дзвюх краін у мэтах развіцця беларуска-расійскіх рэгіянальных гандлёва-эканамічных адносін, асноўныя напрамкі міжпалатаўскага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасці абмену вопытам па цыфравізацыі паслуг, якія аказваюцца прадпрыемствам, і арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у 2023 годзе.

Марат Ахматаў запрасіў кіраўніцтва БелГПП і прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў прыняць удзел у XIV міжнародным эканамічным форуме «Расія – ісламскі свет: KazanForum», які пройдзе ў Казані 18–19 мая.


Фота
Відэа