Старшыня БелГПП М.Мятлікаў і прэзідэнт ГПП Башкартастана Т.Хакімаў абмеркавалі праграму Міжнароднага тыдня бізнесу – 2023
11 кастрычніка 2023 г

Прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь прымуць удзел у форуме «Міжнародны тыдзень бізнесу – 2023», які пройдзе ва Уфе ў лістападзе бягучага года. Папярэднія дамоўленасці аб гэтым дасягнуты 11 кастрычніка на пашыранай нарадзе Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і Кіраўніка Башкартастана Радыя Хабірава з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, гандлёва-прамысловых палат.

У рамках даручэнняў па выніках нарады старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў і прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Башкартастан Цімур Хакімаў правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі пытанні ўдзелу беларускіх дзелавых колаў у праграме Міжнароднага тыдня бізнесу, а таксама шэраг агульных пытанняў міжпалацкага ўзаемадзеяння.

Відэа