Візіт дэлегацыі Ленінградскай вобласці ў Брэст. Перамовы b2b
21 жніўня 2025 г

Кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі прайшла 21 жніўня ў Брэсцкім аддзяленні БелГПП у рамках візіту ў Брэсцкую вобласць дэлегацыі дзелавых колаў Ленінградскай вобласці на чале з дырэктарам дэпартамента ЗЭД і рэгіянальнага супрацоўніцтва Саюза “Гандлёва-прамысловая палата Ленінградскай вобласці” Надзеяй Дружынінай.

На рэгулярнай аснове дзвюма рэгіянальнымі палатамі рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы для бізнесу па тэматыцы “прамысловы турызм”, “банкаўская і фінансавая дзейнасць”, наведванне галіновых выставак і форумаў. Дэлегацыя на гэты раз прыбыла ў Брэст з мэтай устанаўлення прамых кантактаў і наладжвання ўзаемнага гандлю.

Актывізацыі абмену дэлегацыямі садзейнічае і наяўнасць прамых авіязносін паміж Брэстам і Санкт-Пецярбургам, які адкрыўся вясной гэтага года.

Расійскія калегі прапануюць супрацоўніцтва ў галіне паставак шырокай лінейкі марскіх, сухагрузных, рэфрыжэратарных, спец-і танк-кантэйнераў (ТАА “Вестэрас” https://40ref.ru/), паставак арганічных угнаенняў з торфу і вентыляцыйных сістэм і сэндвіч-панэляў https://aclimarostec.ru/, https://ato-pro.ru/, супрацоўніцтва для школ прыгажосці, салонаў і вытворчых кампаній на аснове інавацыйнай прафесійнай касметыкі брэнда KANE professional http://kaneprofessional.com/), у галіне тэхналогій па бестраншэйным рамонце трубаправодаў, абслугоўванні інжынерных сетак https://www.renotex.by/, рэалізацыі поўнага спектра экалагічных сродкаў бытавой хіміі ўласнай вытворчасці https://www.chemrus.ru/.

У ходзе трохдзённага візіту госці з Санкт-Пецярбурга наведалі буйнейшыя профільныя прадпрыемствы Брэстчыны - ААТ “Савушкін прадукт”, ААТ “Брэсцкі ЛГЗ “Белалка”, СТАА “Палессе” (г.Кобрын), ААТ “Цяплічны камбінат “Бярэсце”, ТАА “Белавежхімпрам” (Пружанскі) пабывалі ў Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць – герой”, азнаёміліся з турыстычным патэнцыялам горада над Бугам.

У партфелі вынікаў - падпісаны кантракт з адной з кампаній аграрнага сектара Брэстчыны, планы па рэалізацыі праектаў у сферы адукацыйных паслуг для бізнесу, прамысловага турызму, дамоўленасці аб узаемных пастаўках тавараў і паслуг, якія будуць прадметна дапрацоўвацца партнёрамі ў найбліжэйшай будучыні.


Фота
Наверх