Удзельнікі ансамбля «Песняры» ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміра Мулявіна ў Екацярынбурзе
9 ліпеня 2023 г

У рамках фестывальнай праграмы, якая суправаджае ўдзел беларускай дэлегацыі ў Міжнароднай прамысловай выставе ІННАПРОМ, удзельнікі ансамбля «Песняры» перад першым выступленнем усклалі кветкі да помніка заснавальніку калектыву, ураджэнцу Свярдлоўска (цяпер - Екацярынбург) Уладзіміру Мулявіну. У цырымоніі прыняў удзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Каля помніка артысты выканалі песню «А ў полі вярба», якую – па словах мастацкага кіраўніка ансамбля «Песняры» Рамана Козырава – асабліва любіў Уладзімір Мулявін.

Ужо вечарам 9 ліпеня ансамбль «Песняры» выступіць у летнім амфітэатры на пляцоўцы найбуйнейшага ў Екацярынбурзе ТРЦ «МЕГА», дзе з 7 па 11 ліпеня праходзіць кірмаш-фестываль беларускай прадукцыі «Ад усяго сэрца».

Фота
Відэа