Удзел БелГПП у візіце беларускай дэлегацыі ў Зімбабвэ
21 лютага 2024 г

Афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Сяргея Алейніка знаходзіцца з рабочым візітам у сталіцы Зімбабвэ з мэтай правядзення першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ.

У складзе беларускай дэлегацыі ад Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўдзел у візіце прымае начальнік упраўлення выставак выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Ганна Прынеслік.

19 лютага ў Харарэ адбыўся Зімбабвійска-Беларускі бізнес-форум «Пабудова трывалага партнёрства: выкарыстанне агульнага бачання ўстойлівай будучыні» з удзелам першага віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ Канстанціна Чывенга, прадстаўнікоў профільных міністэрстваў, ведамстваў і дзелавых колаў дзвюх краін.

Падчас свайго выступлення ў рамках пленарнай часткі форума Ганна Прынеслік праінфармавала ўдзельнікаў мерапрыемства аб развіцці супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Зімбабвэ, падрыхтоўцы маштабнай экспазіцыі Made in Belarus на шматгаліновай міжнароднай выставе Zimbabwe International Trade Fair (ZITF), якая адбудзецца ў Булавайо 23 па 27 красавіка 2024 г., а таксама аб беларускіх прадпрыемствах і галіновых напрамках, якія плануюцца да прадстаўлення на маючай адбыцца выставе. Акрамя таго, яна запрасіла зімбабвійскія дзелавыя колы наведаць Беларусь і прыняць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2024».

«Адкрытыя камунікацыі з Зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палатай даюць магчымасць канструктыўна планаваць работу па ўзаемадзеянню дзелавых колаў дзвюх краін у арганізацыі іх удзелу ў дзелавых візітах, канферэнцыях, семінарах, выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Зімбабвэ», – падкрэсліла начальнік упраўлення выставак прадпрыемства «Белінтэрэкспа».

 

Фота
Відэа