Беларускія прадпрыемствы ўдзельнічаюць у найбуйнейшай міжнароднай выставе паўднёваафрыканскага рэгіёну Africa's Big 7, якая праходзіць у перыяд з 11 па 13 чэрвеня ў Ёханэсбургу.
Пры падтрымцы ўнітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на выстаўцы прадстаўлены буйнейшы холдынг ААТ «Мінск крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск крышталь груп» і флагман вінаробнай галіны Беларусі ААТ «Мінскі завод пеністых він», якія прэзентуюць асартыментную лінейку дэсертных напояў і лікёра-гарэлачнай прадукцыі.
Удзел беларускіх кампаній у экспазіцыйным фармаце Africa's Big 7 вызначае перспектыўнае прадстаўніцтва айчынных тавараў у рэгіёне. ПАР – адна з самых развітых дзяржаў Афрыканскага кантынента. Краіна мае вельмі разнастайны фармат знешняга гандлю, што стварае ўпэўненыя магчымасці для ўваходу на паўднёваафрыканскі рынак і замацавання пазіцый на ім.
Africa's Big 7 – вядучая спецыялізаваная міжнародная выстава ў сферы прадуктаў харчавання і напояў, якая прадстаўляе магчымасці каардынацыі і пабудовы новых дзелавых сувязей паміж вытворцамі харчовай прадукцыі, рознічным рытэйлам і сферай грамадскага харчавання. Africa's Big 7 аб'ядноўвае больш за 4000 тысяч удзельнікаў, 170 экспанентаў з 20 краін свету.