8 красавіка 2023 г
Супрацоўнікі Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прынялі ўдзел у красавіцкай рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу". Пасадка саджанцаў елкі была арганізавана ў Меднянскім лясніцтве Брэсцкай вобласці. Усяго высаджана не менш за 3 тысячы маладых хвойных дрэў.