Турыстычная анлайн-сустрэча «БРЭСТ-БРАНСК»
30 красавіка 2021 г

Турыстычная сустрэча дзелавых колаў Брэсцкай і Бранскай абласцей адбылася 30 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі. Арганізатары мерапрыемства - рэгіянальныя гандлёва- прамысловыя палаты дзвюх краін.

Мэта сустрэчы - паведаміць пра найбольш папулярныя турыстычныя аб'екты і магчымасці аздараўлення і рэабілітацыі ў санаторна-курортных арганізацыях Брэсцкай вобласці. Мэтавая аўдыторыя - прадстаўнікі расійскага рэгіянальнага турыстычнага бізнесу, медыцынскія цэнтры, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў Браншчыны, зацікаўленыя ў аздараўленні сваіх супрацоўнікаў у беларускіх здраўніцах.

Мадэратарам сустрэчы выступіў кіраўнік аддзела турызму Брэсцкага аблвыканкама Дзяніс Уладзіміравіч Нікіцюк і намеснік кіраўніка Цэнтра развіцця прадпрымальніцтва Бранскай Гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Віктаравіч Гудоўскі.

Аб турыстычным патэнцыяле Бранскай вобласці беларускім удзельнікам сустрэчы распавяла начальнік аддзела турызму Дэпартамента культуры Бранскай вобласці Свірыдзенка Аксана Юр'еўна.

З беларускага боку прэзентацыю самых вядомых мясцін  горада Брэста і рэгіёну расійскім партнёрам прадставіў дырэктар брэсцкай турфірмы «Спутнік» Міхаіл Юркевіч. Aдпачынак і санаторна-курортнае лячэнне ў Беларусі ў фармаце відэа-прэзентацый прадставілі санаторыі «Буг», «Чаборок», «Бярэсце» і «Ружанскі».

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва, абмен дзелавымі прапановамі, сумесна рэалізоўваць праекты, якія садзейнічаюць развіццю узаемных інтарэсаў.
Фота
Наверх