
19 сакавіка ў Брэсцкім аддзяленні БелГПП прайшоў Дзень кітайскай культуры і традыцый, арганізаваны сумесна з філіялам Інстытута Канфуцыя пры УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна".
Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы цесным партнёрскім сувязям аддзялення з кіраўніцтвам і выкладчыкамі інстытута. Гэта дазваляе як супрацоўнікам ГПП, так і прадстаўнікам брэсцкіх прадпрыемстваў-экспарцёраў з сакавіка 2024 года вывучаць кітайскую мову і асновы кітайскай культуры.
З кітайскага боку ў сустрэчы прыняў удзел дырэктар Інстытута г-н Фан, выкладчык групы г-н Лю Січэнь і іншыя выкладчыкі.
Кітайскія партнёры правялі ўнікальныя майстар-класы па традыцыйнай кітайскай ароматэрапіі, чайнай цырымоніі, арганізавалі паказальнае выступленне з элементамі у-шу.
Навучэнцам моўных курсаў уручаны сертыфікаты аб завяршэнні 2 этапа навучання дзелавой кітайскай мове і асновам кітайскай культуры.
У знак удзячнасці беларускі бок прэзентаваў кнігі пра рэгіянальную беларускую кухню і славутасці Брэстчыны. Працягваем умацоўваць партнёрства і з цікавасцю спазнаваць культуру адна адной.