Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Цюменскай вобласці» падпісана Старшынёй БелГПП Міхаілам Мятлікавым і прэзідэнтам ГПП Цюменскай вобласці Вольгай Язікеевай па выніках пасяджэння Рабочай групы па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Цюменскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.
Пагаднанне прадугледжвае аказанне садзейнічання арганізацыям і прадпрымальнікам у пытаннях развіцця дзелавых сувязяў, пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, сумесную арганізацыю бізнес-місій, дзелавых кантактаў прадпрымальнікаў, правядзенне выстаў, кірмашоў, семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў у Беларусі і Цюменскай вобласці, абмен камерцыйнымі прапановамі па гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, спісамі патэнцыяльных партнёраў, інфармацыяй аб кангрэсна-выставачных мерапрыемствах, садзейнічанне ў адкрыцці сумесных прадпрыемстваў, інфармацыйных цэнтраў, узаемадзеянне БелГПП і ГПП Цюменскай вобласці ў сферы міжнароднага арбітражу.
Пасяджэнне Рабочай групы па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылося ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і намесніка губернатара Цюменскай вобласці Уладзіміра Чэйметава.
Выступаючы ў ходзе пасяджэння, Старшыня БелГПП адзначыў, што пагадненне з ГПП Цюменскай вобласці дазволіць выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння дзвюх арганізацый. «Мы выкарыстоўваем наш патэнцыял для развіцця і ўмацавання міжрэгіянальных сувязяў і эканамічных адносін паміж гаспадарчымі суб'ектамі, аказваем неабходнае садзейнічанне дзелавым колам па іх удзелу ў дзелавых мерапрыемствах, якія праводзяцца як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Цюменскай вобласці», – сказаў Міхаіл Мятлікаў.