26 верасня 2022 г
26 верасня Брэсцкім аддзяленнем БелГПП арганізаваны
практычны анлайн-семінар для прадстаўнікоў службаў продажаў прадпрыемстваў на
тэму: «Сучасныя формы кіравання продажамі прадукцыі». Мэта - дапамагчы ўзмацніць
збытавыя стратэгіі прадпрыемстваў, выпрацаваць эфектыўныя спосабы працы па
збыце прадукцыі, навучыцца ўносіць змены ў бізнес-працэсы працы прадпрыемства ў
адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Спікер-дыпламаваны бізнес-трэнер, коуч,
псіхолаг Аляксандр Самойлаў, які мае досвед працы ў бізнэсе больш за 25 гадоў.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 9 прадстаўнікоў бізнесу розных сфер
дзейнасці.