
11 сакавіка ў Брэсцкім аддзяленні БелГПП адбыўся прыём генеральнага дырэктара кампаніі Shanghai Duxia Industry & Trade Co. Ltd А.Сюй і членаў яго каманды.
Кітайская гандлёва-прамысловая кампанія Shanghai Duxia Industry & Trade Co. Ltd з галаўным офісам у Шанхаі актыўна супрацоўнічае з перапрацоўчымі і машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе сустрэчы з генеральным дырэктарам рэгіянальнай ГПП Валерыем Лабуном бакі падрабязна абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, намецілі шляхі сумеснай работы па арганізацыі мерапрыемстваў у інтарэсах бізнесу дзвюх краін, дасягнулі дамоўленасці аб падпісанні ў красавіку. мемарандума аб супрацоўніцтве як асновы для рэалізацыі намечаных мэт.
Пасля завяршэння мерапрыемства кітайскія госці наведалі брэсцкі Музей выратаваных каштоўнасцей, дзе пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей.