
З 19 па 21 сакавіка Брэсцкім аддзяленнем БелГПП арганізавана дзелавая паездка па Брэсцкай вобласці кіраўніка адной з рэгіянальных гандлёвых сетак Пензенскай вобласці "КАРАВАН24" Наталлі Паповіч.
Мэта - правядзенне сустрэч і перагавораў з кіраўнікамі прадпрыемстваў- экспарцёраў прадуктаў харчавання. Цікавасць уяўляюць мясныя і малочныя прадукты, агароднінныя і фруктовыя кансервы і сокі, соусы, паўфабрыкаты, бакалейная група тавараў і г.д. Калі бакі дасягнуць дамоўленасцей аб пастаўках, то брэсцкія прадукты трапяць на паліцы больш як 200 магазінаў рэгіёну.
На працягу трох дзён расійскі бок падрабязна знаёміўся з вытворчасцю, асартыментам прадукцыі, былі абмеркаваны ўмовы супрацоўніцтва - цана, лагістыка і мн.інш.
Супрацоўніцтва па таварных групах будзе пашырацца.