Практычны вебинар "Як весці бізнес з Кітаем"
31 мая 2022 г

31 мая 2022 года Брэсцкім аддзяленнем БелГПП арганізаваны практычны вебінар па вядзенні бізнесу з Кітайскай Народнай Рэспублікай. 

У ходзе вебінара былі разгледжаны пытанні бяспечнай закупкі ў Кітаі прадукцыі, абсталявання, камплектуючых або сыравіны; наладжвання эфектыўнага экспарту ўласнай прадукцыі ў Кітай; работы з кітайскімі контрагентамі (юрыдычныя пытанні, кантроль якасці прадукцыі, дакументаабарот, праблемы з плацяжамі і інш.); праверкі добранадзейнасці кітайскіх кампаній; заключэння кантракта; выбудоўвання эфектыўнага лагістычнага ланцужка Беларусь – Кітай. 

Спікер мерапрыемства - Георгій Баркоўскі - афіцыйны прадстаўнік Саюза  "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, заснавальнік і дырэктар кампанii "Усход прагрэс сэрвіс".

Фота
Наверх