
Генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення Бел ГПП Валерый Лабун 4 мая т.г. правёў анлайн перамовы аб супрацоўніцтве са спадаром Берхганам Йігітам - дырэктарам кампаніі Concordia Endüstri (Турэцкая Рэспубліка). Кампанія Concordia праінфармавала аб зацікаўленасці развіваць і ўмацоўваць дзелавыя сувязі прадпрымальнікаў Беларусі і Турцыі і гатоўнасці рэагаваць на запыты беларускага боку як па экспарце ў Турэцкую Рэспубліку, так і па імпарце з яе. Concordia Endüstri мае пэўны вопыт супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі, валодае пытаннямі лагістыкі, ажыццяўлення плацяжоў.