
Прэзентацыя праекта па аўтаматызацыі і цыфравізацыі суправаджэння інвестыцыйных праектаў АІФ.ЛІЧБА расійскай кампаніі-распрацоўшчыка "Раксофт" адбылася 5 сакавіка ў рамках сумеснага анлайн-мерапрыемства Брэсцкага аддзялення БелГПП і Саюза "ГПП Ленінградскай вобласці".
Удзел у ім узялі прадстаўнікі аддзела інвестыцыйнай дзейнасці Брэсцкага аблвыканкама, кіраўніцтва Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка і Адміністрацыі СЭЗ "Брэст".
Сутнасць праекта зводзіцца да збору, кантролю і агрэгацыі гэтых інвестыцыйных праектаў у адзіным інфармацыйным полі з прывязкай да канкрэтных дзеючых асоб: інвестараў, менеджэраў, інвестыцыйных упаўнаважаных раёнаў і г.д. Прадукт арыентаваны на рэгіянальныя агенцтвы, якія суправаджаюць інвестыцыйныя праекты і рэалізаваны ў 15 рэгіёнах Расіі.
Па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый і знешнеэканамічнай дзейнасці звязвайцеся з аддзелам знешнеэканамічных сувязяў, дэкларавання і работы з членамі палаты па тэл. +375162 210067, эл. пошта: ved@ccibrest.by