Гандлёва-эканамічная місія дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь у Іркуцкую вобласць
6 снежня 2022 г

6-7 снежня ў рамках афіцыйнага візіту ў Іркуцкую вобласць дэлегацыі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Брэсцкага выканаўчага камітэта Юрыем Шулейка Брэсцкім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавана гандлёва-эканамічная місія прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі 25 беларускіх кампаній са сферы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.

06 снежня B2B перамовы правялі больш за 70 кампаній, яшчэ шэраг кампаній у сферы лёгкай прамысловасці змаглі гэта зрабіць у рэжыме анлайн. Таксама ў ходзе двухдзённага знаходжання ў Іркуцкай вобласці беларускія прадпрыемствы-экспарцёры, уключаючы прадстаўнікоў ТПС у Расійскай Федэрацыі, правялі сустрэчы з урадам Іркуцкай вобласці, кіраўніцтвам профільных міністэрстваў, мэрам г.Іркуцка, наведалі шэраг прадпрыемстваў і гаспадарак у адпаведнасці са сваімі дзелавымі інтарэсамі. Дзелавая праграма арганізавана сумесна Саюзам "ГПП Усходняй Сібіры" і Брэсцкім аддзяленнем Бел ГПП.

Фота
Наверх