
09-12 красавіка Брэсцкім аддзяленнем БелГПП сумесна з Ленінградскай абласной ГПП арганізаваны дзелавы візіт у г.Санкт-Пецярбург, прымеркаваны да правядзення Пецярбургскага тэхнічнага кірмашу ў выставачным цэнтры ЭКСПАФОРУМ, г.Санкт-Пецярбург.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі ААТ "Брэсцкая абласная база "Бакалея"", ААТ "Санаторый Ружанскі", прыватнага прадпрыемства "СКОКОВ-МЕТЛЛ", для якіх арганізатары падрыхтавалі індывідуальныя праграмы знаходжання з наведваннем профільных прадпрыемстваў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці, галіновыя сустрэчы па напрамках дзейнасці кампаній і вывучэнне лепшых практык вядзення бізнесу ў рэгіёне.
Беларускія ўдзельнікі наведалі вядучыя ўстановы і прадпрыемствы рэгіёну, уключаючы Санкт-Пецярбургскі філіял Фінансавага ўніверсітэта, Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. А. І. Герцэна, ТАА "ПурПур", Прадпрыемства "ПАРНАС" і Хасанскі рынак.
У ходзе наведвання выстаўкі "ПТК" ў рамках Расійскага міжнароднага энергетычнага форуму члены дэлегацыі пазнаёміліся з перадавымі вытворчымі тэхналогіямі і абмеркавалі магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў.
У Ленінградскай абласной ГПП была арганізавана серыя перамоваў з прадпрымальнікамі рэгіёну падчас якіх абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Усяго ў перагаворах прынялі ўдзел 20 кампаній з розных галін: ад аптовага гандлю прадуктамі харчавання да тураператараў і вытворцаў прамысловага абсталявання.