
З 4 па 6 сакавіка праходзіць дзелавы візіт дэлегацыі беларускіх прадпрыемстваў у Гуанчжоу Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства арганізавана Брэсцкім аддзяленнем БелГПП у рамках 31-й Кітайскай міжнароднай выстаўкі ўпаковачнага абсталявання і матэрыялаў Sino-Pack 2025 і Кітайскай міжнароднай выстаўкі ўпаковачнай прадукцыі PACKINN 2025.
Насычанай праграмай візіту запланаваны перагаворы б2б на палях выставы, удзел у тэматычных секцыях, наведванне профільных кітайскіх прадпрыемстваў.
У дзень прылёту дэлегацыя сустрэлася з Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоу Паповым Андрэем Аляксандравічам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні прасоўвання экспарту беларускіх тавараў у Кітай, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Для членаў беларускай дэлегацыі ў складзе 15 прадстаўнікоў харчовай і хімічнай галін цікавасць уяўляюць тэхналогіі ўпакоўкі, маркіроўкі і асептыкі, а таксама гандлёва-закупачныя кампаніі з Кітая і іншых краін.
Па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пошуку партнёраў, тавараў, паслуг, наведвання галіновых выставак у Кітаі просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязяў, дэкларавання і работы з членамі палаты па тэл. +375162 208080, 218102, 210067, моб. тэл. +375 291217693 (А1), эл. пошце ved@ccibrest.by