
9 кастрычніка ў Брэсце адбыўся Брэсцкі эканамічны форум-практыкум “Стратэгічны партнёр - Кітай”.
Мерапрыемства, арганізаванае Брэсцкім аддзяленнем БелГПП пры падтрымцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, аб'яднала на сваёй пляцоўцы 120+ прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі з розных рэгіёнаў краіны, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Кітаем, і 20+ беларускіх і кітайскіх экспертаў-спікераў.
Мэта - у фармаце жывога і адкрытага дыялога абмеркаваць выключна практычныя аспекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, прапанаваць бізнесу інструменты і рашэнні, якія рэальна працуюць, у такім сучасным свеце, які імкліва змяняецца, знайсці новых партнёраў і новыя напрамкі работы.
Чаму не заўсёды атрымліваецца дасягаць пастаўленых мэт, хутка і эфектыўна рэалізоўваць дамоўленасці і заваёўваць спажывецкую цікавасць да сваіх тавараў на рынку Паднябеснай? Адказ кітайскіх калегаў аказаўся простым: працаваць, упарта працаваць, і ўсё будзе.
Дыялог атрымаўся вельмі адкрыты, канструктыўны, узаемадапаўняльны, а атмасфера панавала па-сапраўднаму сяброўская і цёплая.
Адным з важных складнікаў мерапрыемства стала яго культурная частка, якую так яскрава і самабытна змаглі прадставіць навучэнцы і педагогі Інстытута Канфуцыя Брэсцкага ДУ ім. Пушкіна.
І пакуль яшчэ не ўсе праблемныя пытанні вырашаны, і нам трэба яшчэ доўга спазнаваць ментальны і культурны код адзін аднаго, але крокі ў гэтым напрамку робяцца ўсё больш упэўненыя і верныя.
Шчырая ўдзячнасць усім нашым шаноўным Партнёрам, Спікерам, УСІМ Удзельнікам, а таксама прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятлялі дадзенае мерапрыемства.
Падрабязна аб мерапрыемстве можна таксама даведацца на сайце: https://china.cci.by/
СМІ пра нас:
Форум “Стратэгічны партнёр – Кітай” сабраў у Брэсце больш за 120 прадстаўнікоў бізнесу
Форум “Стратэгічны партнёр – Кітай” пачаў сваю працу ў Брэсце – Zarya
Як умацаваць узаемадзеянне беларускага бізнесу з кітайскімі партнёрамі? | Вячэрні Брэст
Вашы прапановы і водгукі, а таксама запыты аб супрацоўніцтве з Кітаем просім адрасаваць супрацоўнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў, дэкларавання і працы з членамі палаты на эл. пошту ved@ccibrest.by, тэл. +375162218102, 208080.