Беларускую гандлёва-прамысловую палату наведала дэлегацыя дзелавых колаў Рэспублікі Сербія, якую ўзначаліў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Бялградзе, прадстаўнік БелГПП Драгамір Карыч.
У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі 16 буйных кампаній, зацікаўленых у партнёрстве з беларускім бізнесам у сферах сельскагаспадарчага машынабудавання, металургіі, вытворчасці мэблі, дрэваапрацоўкі, харчовай прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, а таксама ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Беларусі.
Адбылася Беларуска-Сербская бізнес-сустрэча з удзелам старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь – сустаршыні Беларуска-Сербскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Аляксея Багданава, першага намесніка дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, а таксама беларускіх прадпрыемстваў.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пытанні, звязаныя з работай Беларуска-Сербскай міжпраўкамісіі, а таксама мерапрыемствы для развіцця кантактаў бізнесу.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што з пачатку 2024 года назіраецца станоўчая дынаміка беларуска-сербскіх гандлёва-эканамічных адносін, рэалізуюцца шэраг кантрактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін на пастаўку прадукцыі. Бакі гатовы да прадаўжэння дыялога, да абмеркавання далейшых практычных крокаў у мэтах аднаўлення і ўмацавання супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.
Старшыня БелГПП, у прыватнасці, адзначыў, што супрацоўніцтва бізнесу дзвюх краін развіваецца, рэалізуюцца праекты ў галіне будаўніцтва, у Сербіі працуе зборачнае прадпрыемства беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, ёсць планы па пашырэнні наменклатуры тавараў. У мэтах актывізацыі інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва праводзяцца дзелавыя мерапрыемства, візіты, прадпрыемствы Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у выставачных падзеях у Сербіі.
Урачыстым момантам Беларуска-Сербскай бізнес-сустрэчы стала ўручэнне прадстаўніку БелГПП Драгаміру Карычу нагруднага знака Беларускай гандлёва-прамысловай палаты «За ўзаемадзеянне».
Старшыня БелГПП падзякаваў Драгаміру Карычу за садзейнічанне ў арганізацыі візітаў дэлегацый бізнесу, устанаўленні кантактаў паміж беларускімі і сербскімі прадпрыемствамі і арганізацыям: «Выказваем глыбокую падзяку спадару Карычу за яго адданасць справе, няхай гэты нагрудны знак стане пацвярджэннем таго, што сумесныя намаганні здольныя ствараць яркія перспектывы для абодвух народаў».