
19 ліпеня Брэсцкім аддзяленнем Бел ГПП праведзена бізнес-сустрэча і перамовы па пошуку партнёраў i куплі неабходнага абсталявання з удзелам выканаўчага дырэктара кампаніі Qianxing Tianxia Business Management (Jinan) Co.Ltd. Ма Лей і кіраўніцтвам КПТ УП "Брэстместпрам" , ААТ "Даманаўскі ПТК» i ААТ «Антопальская ватна-прадзільная фабрыка". У той жа дзень адбылося наведванне вытворчай пляцоўкі ТАА «СТіМ» i перамовы з мэтай экспарту ў Кітай прадукцыі брэсцкай кампаніі.