Гісторыя аддзялення вядзе адлік з 1963 года, калі на станцыі Брэст-Цэнтральны Беларускай чыгункі адкрылася прадстаўніцтва Усесаюзнай гандлёвай палаты. У 1964 годзе прадстаўніцтва пераўтворана ў Брэсцкае абласное бюро таварных экспертыз Беларускага аддзялення Усесаюзнай гандлёвай палаты, а ў 1979 годзе – у Брэсцкае аддзяленне Гандлёва-прамысловай палаты БССР.
Аддзяленне аб'ядноўвае больш за 200 прадпрыемстваў, арганізацый і фірм розных форм уласнасці.
Паслугі Брэсцкага аддзялення маюць сваю спецыфіку, абумоўленую размяшчэннем Брэсцкай вобласці на стыку граніц Беларусі, Польшчы і Украіны.
Вялікі ўплыў на дзейнасць прадпрыемства аказвае першая ў краіне СЭЗ "Брэст" і трансгранічнае аб'яднанне "Еўрарэгіён "Буг".
Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва з рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі Венгрыі, Германіі, Італіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, з якімі заключана больш за 60 дагавораў аб супрацоўніцтве.