Аб камітэце

ЗАЦВЕРДЖАНА
пастанова Савета БелГПП
15.04.2014 № 3

ПАЛАЖЭННЕ

аб камітэце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
па прамысловай палітыцы і прадпрымальніцкай дзейнасці

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Гэта Палажэнне вызначае парадак дзейнасці камітэта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты па прамысловай палітыцы і прадпрымальніцкай дзейнасці (далей – Камітэт).

1.2. Камітэт ствараецца і спыняе сваю дзейнасць на аснове рашэння прэзідыума БелГПП.

1.3. Камітэт не з’яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках у адпаведнасці з гэтым Палажэннем.

1.4. Рашэнні, прымаемыя Камітэтам, маюць рэкамендацыйны характар і могуць уносіцца для разгляду на пасяджэнні прэзідыума БелГПП.

1.5. Камітэт з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-кансультатыўным органам пры БелГПП і ў сваёй дзейнасці кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб гандлёва-прамысловай палаце», іншымі актамі заканадаўства, а таксама Статутам БелГПП, рашэннямі З’езда, Савета, прэзідыума БелГПП, гэтым Палажэннем.

2. Мэты, задачы і функцыі Камітэта.

2.1. Камітэт утвораны ў мэтах стварэння ўмоў для абмеркавання актуальных для бізнесу аспектаў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і выпрацоўкі кансалідаванай пазіцыі па праблемных пытаннях прамысловай палітыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі, наднацыянальнымі органамі, у тым ліку Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

2.2. Асноўнымі задачамі Камітэта з’яўляюцца:

устанаўленне канструктыўнага дыялогу паміж суб'ектамі прадпрымальніцтва, гандлёва-прамысловай палатай, рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання для садзейнічання фарміраванню спрыяльных сацыяльна-эканамічных умоў прамысловага развіцця і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

выпрацоўка кансалідаванай пазіцыі дзелавых колаў – членаў БелГПП па пытаннях прамысловай палітыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі;

арганізацыя ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі – членамі БелГПП і Еўразійскай эканамічнай камісіяй;

фарміраванне прапаноў па паляпшэнні ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку ўдасканаленні заканадаўчай базы і неабходных мерах па ліквідацыі адміністрацыйных бар'ераў, якія перашкаджаюць вядзенню бізнесу;

выпрацоўка адзінай пазіцыі па выносімых на разгляд праектах нарматыўных прававых актаў;

садзейнічанне рэалізацыі іншых статутных задач БелГПП.

2.3. Асноўнымі функцыямі Камітэта з’яўляюцца:

аналіз фактараў, што аказваюць станоўчы і негатыўны ўплыў на прамысловае развіццё і прадпрымальніцкую дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь;

удзел сумесна са структурнымі падраздзяленнямі апарату БелГПП, грамадскімі фарміраваннямі, арганізацыямі БелГПП і яе членамі ў правядзенні экспертызы заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта;

давядзенне да ведама дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прапаноў, выпрацаваных Камітэтам, па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання прамысловай вытворчасці і прадпрымальніцкай дзейнасці;

унясенне ў Еўразійскую эканамічную камісію прапаноў, выпрацаваных Камітэтам, па папярэднім узгадненні, пры неабходнасці, з каардынуючым органам Рэспублікі Беларусь;

садзейнічанне ў стварэнні спрыяльных умоў вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку шляхам спрашчэння працэдур, звязаных з сертыфікацыяй прадукцыі;

падрыхтоўка прапаноў па арганізацыі і ўдзеле ў рабоце форумаў, канферэнцый, семінараў, міжнародных і нацыянальных выставак і іншых мерапрыемстваў па пытаннях дзейнасці Камітэта з прыцягненнем дзелавых і навуковых колаў;

абагульненне і аналіз матэрыялаў канферэнцый, семінараў, а таксама матэрыялаў, апублікаваных у сродках масавай інфармацыі, па напрамках дзейнасці Камітэта.

3. Правы Камітэта.

Для ажыццяўлення задач і функцый, прадугледжаных раздзелам 2 гэтага Палажэння, Камітэт мае права:

узаемадзейнічаць з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, унітарнымі прадпрыемствамі БелГПП, бізнес-саюзамі прадпрымальнікаў, членамі БелГПП;

запытваць у членаў БелГПП, структурных падраздзяленняў апарату БелГПП і створаных яе арганізацый інфармацыю, неабходную для сваёй работы;

запрашаць для ўдзелу ў пасяджэннях Камітэта прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці – членаў БелГПП, унітарных прадпрыемстваў і супрацоўнікаў цэнтральнага апарату БелГПП па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта;

уносіць на разгляд кіруючых органаў БелГПП прапановы па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта, а таксама аб камандзіраванні членаў Камітэта і прыцягнутых для работы спецыялістаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжу для азнаямлення з арганізацыяй і дзейнасцю прадпрымальніцкіх структур і арганізацый;

ствараць з ліку членаў Камітэта і прыцягнутых спецыялістаў часовыя рабочыя групы (камісіі), дзеючыя пад кіраўніцтвам членаў Камітэта. Кіраўнікі груп (камісій) назначаюцца старшынёй Камітэта;

ажыццяўляць іншыя функцыі, што вынікаюць з асноўных задач Камітэта.

4. Склад Камітэта.

4.1. Склад Камітэта фарміруецца з прадстаўнікоў суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці – членаў БелГПП, супрацоўнікаў апарату БелГПП і яе ўнітарных прадпрыемстваў. У склад Камітэта таксама могуць уваходзіць прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, бізнес-саюзаў прадпрымальнікаў, навуковых арганізацый.

4.2. Колькасны і персанальны склад Камітэт вызначае самастойна.

4.3. Старшыня Камітэта назначаецца Саветам БелГПП па прадстаўленні старшыні БелГПП.

4.4. Старшыня Камітэта арганізуе і накіроўвае работу Камітэта, вызначае кола пытанняў, што падлягаюць разгляду на пасяджэннях Камітэта, дае даручэнні членам Камітэта.

4.5. Першы намеснік старшыні БелГПП з’яўляецца намеснікам старшыні Камітэта і выконвае абавязкі старшыні Камітэта ў яго адсутнасць.

4.6. Адказны сакратар Камітэта назначаецца старшынёй БелГПП з ліку супрацоўнікаў апарату БелГПП па прадстаўленні свайго намесніка, які курыруе работу Камітэта. Адказны сакратар Камітэта абагульняе паступіўшыя прапановы наконт плана работы Камітэта, прымае ўдзел у абмеркаванні і падрыхтоўцы дакументаў аналітычнага і рэкамендацыйнага характару, паведамляе членам Камітэта аб плануемых мерапрыемствах, даводзіць да іх ведама інфармацыю, што датычыцца зместу работы Камітэта, ажыццяўляе кантроль і праверку выканання рашэнняў, прынятых на яго пасяджэннях, афармляе пратаколы пасяджэнняў і праекты рашэнняў, забяспечвае скліканне пасяджэнняў Камітэта, інфармуе членаў Камітэта аб даце, месцы і парадку чарговага пасяджэння Камітэта, арганізуе рассылку матэрыялаў Камітэта яго членам і зацікаўленым арганізацыям.

5. Арганізацыя работы Камітэта.

5.1. Камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з задачамі і функцыямі, выкладзенымі ў раздзеле 2 гэтага Палажэння.

5.2. Пасяджэнні Камітэта праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у квартал.

5.3. Пасяджэнні Камітэта лічацца паўнамоцнымі пры наяўнасці больш як палавіны членаў Камітэта.

5.4. Рашэнні па вынесеных на разгляд Камітэта пытаннях прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных членаў Камітэта.

5.5. Пасяджэнні Камітэта пратакаліруюцца. Пратакол падпісваецца старшынёй Камітэта (у яго адсутнасць – намеснікам старшыні Камітэта) і адказным сакратаром.

5.6. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне работы Камітэта ажыццяўляецца БелГПП.

6. Фінансаванне дзейнасці Камітэта.

6.1. Камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць за кошт сродкаў БелГПП і прыцягнутых сродкаў зацікаўленых арганізацый.

6.2. Фінансаванне мерапрыемстваў Камітэта за кошт сродкаў БелГПП ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам фінансавання, устаноўленым у БелГПП.