Дата: 17 - 22 Тра 2025
Краіна: Японія
Горад: Осака
Фармат: Дзелавы візіт
Арганізатар: Мінскае аддзяленне БелГПП
Пачатак мерапрыемства: 17.05.2025 10:00:00

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае прыняць удзел у дзелавым наведванні Сусветнай выстаўкі «ЭКСПА – 2025» у г. Осака, Японія ў перыяд з 17 па 22 мая 2025 г.

У «ЭКСПА – 2025» прымуць удзел больш за 150 краін і 25 міжнародных арганізацый, вядучыя сусветныя кампаніі. Японія і іншыя краіны прадставяць свае дасягненні, інавацыі і рэвалюцыйныя тэхналогіі ў разнастайных галінах і сферах прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі, біятэхналогій і медыцыны, транспарту, прапановы па ўрбанізацыі і паляпшэнні жыцця ў гарадах, перадавыя спосабы перапрацоўкі і памяншэння адходаў, у сферы штучнага інтэлекту, робататэхнікі.
Сама выстаўка пройдзе на штучным востраве Юмешыма – прататыпе будучага экалагічна чыстага горада.

 Многія японскія кампаніі прымуць удзел у выстаўцы, напрыклад, Mitsubishi і Panasonic Group, Bandai Namco Holdings Inc., Yoshimoto Kogyo Holdings Co, Pasona Group Inc., Bandai Namco Holdings Inc., Tamayama Digital Tech Co., The Japan Gas Association і Iida Group Holdings Co. размесцяцца ў асобных павільёнах.

Удзел у візіце платны і будзе ўключаць: арганізацыйны збор ГПП і расходы па праграме, пражыванне (175 $/сут.), авіяпералёт з перасадкамі (ад 1200 euro), электронныя білеты на выстаўку, садзеяннеў атрыманні японскай уязной візы. Звяртаем увагу, што попыт на гатэлі, трансферы, авіябілеты на час правядзення ЭКСПА – 2025 вельмі высокі і цэны павышаюцца.

 У выпадку зацікаўленасці просім загадзя, але не пазней за 31 сакавіка гэтага года прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Кантактныя даныя: +375 17 239 2771; +375 44 756 5796, 29 106 9896; eet@tppm.by.