Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты інфармуе аб арганізацыі візіту беларускіх прадпрыемстваў у г. Цзінань (правінцыя Шаньдун, КНР) у перыяд правядзення выставы і канферэнцыі "Сусветная лазерная прамысловасць (WLIC 2024)" з 20 па 24 сакавіка 2024 г.
Мэта візіту - паглыбленне супрацоўніцтва, абмен вопытам, пошук новых партнёраў, устанаўленне дзелавых кантактаў.
У праграме візіту: наведванне і работа на выставе і канферэнцыі WLIC 2024, правядзенне перагавораў з кітайскімі прадпрымальнікамі, сустрэчы з прадстаўнікамі асацыяцый і арганізацый.
Арганізатары мерапрыемства: Кітайская рада па развіццю міжнароднага гандлю г. Цзінань, Нацыянальны камітэт па стандартызацыі бяспекі аптычнага выпраменьвання і лазернага абсталявання.
Пры падтрымцы – Кітайскай палаты міжнароднага гандлю, Кітайскай асацыяцыі оптыкі і оптаэлектронных вытворцаў, Народнага ўрада Цзінань, Еўрапейскага кансорцыума індустрыі фатонікі (EPIC), Карэйскай асацыяцыі машынабудаўнічай прамысловасці (KOAMI). У канферэнцыі і выставе прымуць удзел прадстаўнікі бізнесу (больш за 1000 прадпрыемстваў) і навукі з больш як 20 краін.
На мерапрыемстве будуць прадстаўлены такія напрамкі як: лазерныя тэхналогіі і абсталяванне, станкі, оптаэлектронныя тэхналогіі, матэрыялы і абсталяванне, выкарыстанне лазерных і оптаэлектронных тэхналогій у вытворчасці газавага і халадзільнага абсталявання, сістэм ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання, у ачыстцы вады і іншых сектарах.
Кантакты: +375 17 289 5680; +375 29 106 9896; e-mail: eet@tppm.by.